У судзе Маладзечанскага раёна 21 снежня адбудзецца адкрытае судовае разбіральніцтва па крымінальнай справе ў дачыненні да кіроўцы грузавіка, якога абвінавачваюць у здзяйсненні смяротнага ДТЗ у Маладзечанскім раёне.

Кіроўцу абвінавачваюць у парушэнні Правілаў дарожнага руху асобай, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

Як пісалася раней, у Маладзечанскім раёне 29 верасня на полі падчас уборкі бульбы кіроўца наехаў на 13-гадовую школьніцу. Ад атрыманых пашкоджанняў дзяўчынка памерла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0