На гэтыя навагодныя святы жывыя ялінкі каштуюць па-рознаму ў Мінску і абласных гарадах.

У Мінску на базарчыках цана на ялінкі складае ад 10 да 16 рублёў за метр у залежнасці ад месца продажу і формы дрэўца.

У цэнтры яліны даражэйшыя, у мікрараёнах таннейшыя. Напрыклад, у Каменнай Горцы карэспандэнт «Нашай Нівы» 24 снежня набыў ялінку па 13 рублёў за метр, прычым не простую, а пухнатую — «сібірскую». 

У адрозненне ад мінулых гадоў, усё больш прадпрымальнікаў і лясгасаў прадаюць яліны ўпакаванымі ў сетчатыя мяхі, каб лягчэй было несці.

У абласных гарадах зелянухі нашмат таннейшыя. Цана складае ад 5 да 10 рублёў за метр.

Кошт ялін практычна не змяніўся проці мінулага года.

У сталіцы і ў прысталіччы самыя танныя яліны можна знайсці ў лясгасах. «Мінскі лясгас» прадае сваю прадукцыю на Баграціёна, 70. Таксама набыць ялінку можна ў Дзяржынскім, Станькаўскім, Путчынскім, Валмянскім, Заслаўскім, Навасельскім і Кайкоўскім лясніцтве. Працуюць месцы продажаў з з 8:00 да 17:00. Кошт дрэва да аднаго метра складае тут 10 рублёў 50 капеек, ад 1,1 метра да 2 метраў — 14 рублёў 40 капеек, ад 2,1 метра да 3 метраў — 16 рублёў 50 капеек. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: 8-017-245-64-31.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?