Парламент Венесуэлы прыняў пастанову аб тым, што прэзідэнт краіны Нікалас Мадура «пакінуў сваю пасаду». Згодна з Канстытуцыяй краіны, такая пастанова з'яўляецца падставай для адстаўкі кіраўніка дзяржавы.

Па словах спікера парламента Хуліа Борхеса, дэпутаты прызналі рашэнне праз бяздзейнасць прэзідэнта ў барацьбе з крызісам.

Як піша AFP, чакаецца, што Вярхоўны суд адменіць пастанову.

У выпадку адстаўкі Мадура новыя выбары прэзідэнта могуць быць прызначаныя толькі да пачатку другой паловы яго тэрміну, якая, як піша Fox News, пачынаецца 10 студзеня. У адваротным выпадку абавязкі кіраўніка дзяржавы пяройдуць віцэ-прэзідэнту.

У Венесуэле некалькі гадоў працягваецца эканамічны крызіс, які прывёў да недахопу харчавання і тавараў першай неабходнасці.

У снежні 2015 года апазіцыя выйграла парламенцкія выбары. З тых часоў парламент прадпрымае крокі для адстаўкі Нікаласа Мадура — у прыватнасці, быў пачаты збор подпісаў для рэферэндуму аб яго адстаўцы. Суд спыніў гэтую працэдуру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0