Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны вызначылася, колькі будуць даплочваць бюджэтнікам кожны месяц. Устаноўлены канкрэтныя памеры надбавак у залежнасці ад разраду. Аб гэтым паведамляецца на сайце ведамства.

Даплаты будуць дзейнічаць з 1 студзеня 2017 года. Памеры іх наступныя:

з 1-га да 6-га разраду — 8 рублёў 60 капеек;

з 6-га да 10-га разраду — 8 рублёў;

з 10-га да 12-га разраду — 7 рублёў 50 капеек;

з 12-га да 13-га разраду — 7 рублёў;

з 13-га да 14 разраду — 6 рублёў 50 капеек;

па 14-му разраду — 5 рублёў 70 капеек.

«Штомесячныя дыферэнцыраваныя даплаты не ўтвараюць стаўку (аклад) і не ўлічваюцца пры вылічэнні прэмій, надбавак і іншых выплат стымулюючага і кампенсавальнага характару», — удакладняюць ў Мінпрацы.

З 1 студзеня ў Беларусі вырасла тарыфная стаўка першага разраду. Цяпер яна складае 31 рубель. Ад яе, як вядома, залежаць аклады бюджэтнікаў. Услед за стаўкай мяняюцца і даплаты,.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0