Кітай размясціў у правінцыі Хэйлунцзян, якая мяжуе з Расіяй, новыя мабільныя комплексы з міжкантынентальнымі балістычнымі ракетамі Dongfeng-41 (DF-41).

Пра гэта паведамляе кітайскі таблоід Global Times са спасылкай на ганконскія і тайваньскія СМІ, якiя знайшлі ў прэсе КНР фота комплексаў DF-41, зробленыя ў правінцыі Хэйлунцзян.

DF-41 — цвёрдапаліўная балістычная ракета, здольная паражаць цэлі на адлегласці да 14 тысяч кіламетраў. Ракета, прызначаная для мабільных комплексаў, можа несці да 10-12 ядзерных зарадаў.

Афіцыйна Кітай не абвяшчаў аб прыняцці на ўзбраенне DF-41, аднак эксперты мяркуюць, што распрацоўка такіх ракет паспяхова завершана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0