Як стала вядома «Нашай Ніве», Камітэт дзяржаўнай бяспекі зняў прэтэнзіі да кампаніі «Трайпл», яе кіраўніка Юрыя Чыжа, а таксама сям’і бізнэсмена.

Напрыклад, «Трайпл» атрымаў магчымасць распрадаваць свабодныя кватэры ў так званым «доме Чыжа» на вуліцы Старажоўскай, 6 у Мінску. Таксама зняты арышт з усёй нерухомасці Чыжа, у тым ліку з дома ў Драздах, а таксама рэзідэнцыі ў катэджным пасёлку Лагожаск пад Лагойскам.

Будоўля рэзідэнцыі пад Лагожаскам. Фота Сяргея Гудзіліна.

Будоўля рэзідэнцыі пад Лагожаскам. Фота Сяргея Гудзіліна.

Нагадаем, Юрый Чыж быў затрыманы сілавікамі 11 сакавіка 2016 года. Праз некалькі дзён КДБ вынес пастанову аб накладанні арышту на маёмасць, якая належала яму і яго сям’і.

Пасля былі арыштаваныя дзясяткі кватэр у «Доме Чыжа», у тым ліку жыллё трэнера фрыстайлістаў Мікалая Казекі

Па словах старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка, сума стратаў у адносінах бізнэсмена складала 240 мільярдаў недэнамінаваных грошай (каля $12 мільёнаў у эквіваленце).

Летам 2016 года гіпермаркеты «Прастор», якімі валодаў Чыж, адышлі пад заклад банкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?