«Свабода і незалежнасць даражэйшыя за любую нафту», — заявіў Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі для беларускіх і замежных журналістаў 3 лютага ў Мінску.

Аляксандр Лукашэнка адкаментаваў абвастрэнне беларуска-расійскіх адносін у апошні час і, у прыватнасці, змяншэнне паставак нафты з Расіі ў Беларусь.

Аляксандр Лукашэнка пераказаў некаторыя дэталі доўгіх перамоў з Дзмітрыем Мядзведзевым і Уладзімірам Пуціным і пра зацяжку вырашэння нафтавага пытання: «Як я магу гэта расцэньваць? Як здзек. Я напісаў ад рукі Пуціну: не трэба нам ісці гэтай дарогай».

«Сілы ў Расіі розныя. Што там хто сказаў, ты не зважай, кажа [Пуцін]. На жаль, яны сёння розныя і ў кіраўніцтве [Расіі]. І, на жаль, яны разыходзяцца і з прэзідэнтам [Расіі]. Гэтыя абвастрэнні — яне не ўпершыню. Расія ўжо хапалася за газавую трубу, і нафтавую. Гэта адбываецца і цяпер. Ну нашто нас хапаць за жывое? Без расійскай нафты мы абыдземся. Але незалежнасць і суверэнітэт — гэта рэнтабельна. Свабода і незалежнасць даражэйшыя за любую нафту. [З нафтай] мы ўсё адно знойдзем выйсце!» — сказаў кіраўнік Беларусі.

Адначасова кіраўнік Беларусі абверг публікацыі пра магчымы выхад Беларусі з Еўразійскага эканамічнага саюза і Саюзнай дзяржавы. «Што датычыць пра заявы пра ЕўрАзЭС і Саюзную дзяржаву — поўная выдумка». «Мы не Украіна, мы не антырасійскія, мы ў НАТА не імкнёмся», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0