Стварэнне пагранічных зон з Беларуссю некарэктна параўноўваць з парушэннем міжнародных абавязацельстваў, паведамляе прэс-служба прэзідэнта Расіі.

«Асацыяваць гэта з парушэннем міжнародных абавязацельстваў, — мы лічым гэта некарэктным, і мы не можам пагадзіцца з Аляксандрам Рыгоравічам [Лукашэнкам]», — адзначылі ў прэс-службе.

Раней Лукашэнка абвінаваціў Расію ў тым, што яна паставіла крыж на міждзяржаўных дамоўленасцях з Беларуссю, у тым ліку якія тычацца мяжы паміж дзвюма краінамі, выдаўшы загады аб стварэнні памежных зон.

«Прэзідэнт Беларусі таксама выступіў з шэрагам крытычных сітуацый адносна ўвядзення памежнага рэжыму. Гэта не так, ніякага памежнага рэжыму не ўводзілася. Гаворка ідзе аб увядзенні пагранічных зон у прылеглых да мяжы раёнах», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы. У ім адзначаецца, што ніякіх наступстваў ад увядзення пагранічных зон для грамадзян Расіі і Беларусі не будзе.

У прэс-службе прэзідэнта Расіі таксама выказалі здзіўленне з нагоды слоў Лукашэнкі аб адкрыцці крымінальнай справы ў дачыненні да кіраўніка Расспажыўнагляду Сяргея Данкверта. «Мы не разумеем такога рашэння», — сказалі ў прэс-службе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?