Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе з членамі рабочай групы па пытаннях удасканалення кантрольнай дзейнасці і выключэнні залішніх патрабаванняў да бізнэсу.

«Звяртаюся да прадстаўнікоў дзелавых колаў, асабліва тых, якія тут прысутнічаюць. У працэсе працы вам даводзіцца непасрэдна сутыкацца з мноствам абсурдных патрабаванняў і бясконцай чарадой праверак. Я вас заклікаю да максімальна сумленнага і адкрытага дыялогу ў групе», - сказаў ён

«Расказвайце пра існуючыя праблемы, уносьце канструктыўныя прапановы і — самае галоўнае — нічога не бойцеся», - заклікаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік краіны гарантаваў, што ніякага ціску з боку кантралюючых і іншых структур не будзе. «Гэта я вам абяцаю як кіраўнік дзяржавы», - сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?