Былы «народны мэр» Севастопаля, дзейны дэпутат заканадаўчага сходу горада Аляксей Чалы даў вялікае інтэрв'ю ТАСС, у якім распавёў, што прарасейскі пераварот планавалася здзейсніць яшчэ ў 2004 годзе, але «юрыдычная магчымасць» для гэтага з'явілася толькі ў 2014-м, калі ў Кіеве «ўзнік перыяд беззаконнасці».

ТАСС

ТАСС

— Гэта значыць, увесь гэты час вы чакалі зручнага выпадку, каб заявіць, што Севастопаль хоча вярнуцца ў склад Расеі, але выпадку не было?

— Можна сказаць, што зручных сітуацый было некалькі, але да 2014 года не было юрыдычнай магчымасці гэта зрабіць. У 2004—2005 гадах мы першы раз рыхтаваліся да перавароту ў сувязі з «аранжавай рэвалюцыяй». Але юрыдычна моцная база для нашых дзеянняў магла з'явіцца толькі ў выпадку, калі б паўстаў перыяд беззаконня, калі нельга заставацца ў рамках закона, калі з табой перастаюць размаўляць на мове закона. У 2004—2005 гадах гэтага не здарылася. Тады, як вы памятаеце, у Кіеве адбылася практычна легітымная перадача ўлады.

Дакладна такі ж крытычны перыяд быў у 2008 годзе, падчас вайны ў Паўднёвай Асеціі. Юшчанка быў прэзідэнтам Украіны. Чарнаморскі флот Расіі браў удзел у аперацыі, і калі яны вярталіся ў Севастопаль, на сваю галоўную базу, Юшчанка даў каманду іх не пускаць.

Вельмі дасціпна: узброены флот не пусціць на ўласную базу. Гэта правакацыя на ўзроўні, блізкім да абвяшчэння вайны. Я не буду ўдавацца ў дэталі, але насамрэч да гэтага было вельмі блізка. Але афіцэры проста не адважыліся страляць адзін у аднаго, жывучы ў адным горадзе, гледзячы адзін аднаму ў вочы. Тады мы таксама рыхтаваліся да захопу ўлады ў горадзе. Але не выйшла.

— Гэта значыць, толькі ў 2014 годзе з'явіліся неабходныя ўмовы? І ў вас была ўпэўненасць, што гэтым разам усё атрымаецца, што людзі гатовыя да гэтага і пойдуць за вамі?

— Так, у 2014 годзе ўсё атрымалася, але да гэтага сітуацыя таксама ішла не хутка. У 2011—2012 у інфармацыйным полі з'явілася спадарыня Меркель з «Усходнім партнёрствам» (праект Еўрасаюза, накіраваны на развіццё інтэграцыйных сувязяў ЕС з былымі рэспублікамі СССР, у тым ліку з Украінай, стартаваў у сакавіку 2009 года. — Заўвага ТАСС).

Адзінае, што я прыдумаў, — сабраць найлепшых людзей горада, якія вядомыя перш за ўсё сваімі прафесійнымі дасягненнямі, нейкай грамадскай дзейнасцю, але пры гэтым ніяк раней не заяўлялі сябе ў палітыцы. Усе прафесійныя палітыкі на той момант сябе дыскрэдытавалі, улада была зусім адарваная ад народа.

Я напісаў тэкст звароту, які, можна сказаць, стаў гістарычным. Ён быў адрасаваны дэпутатам і прэзідэнту Украіны з патрабаваннем адмовіцца ад стварэння асацыяцыі з ЕС да правядзення рэферэндуму ў рэгіёнах. Гэта значыць, рэгіёны павінны былі даць сваю згоду, гэта рашэнне не магло прымацца адным чалавекам, Вярхоўнай Радай і гэтак далей. Дэпутатам прапаноўвалася ў выпадку нязгоды скласці мандаты. Я разумеў, што яны не саступяць, але я думаў, што мы такім чынам дамо шанец Расійскай Федэрацыі разыграць сваю карту.

У студзені 2014 гады вакол гэтых 69 чалавек, якія падпісалі зварот, мы стварылі грамадскую арганізацыю «Рэспубліка». Мы заняліся контрпрапагандай. Гэта значыць, ідзе рэпартаж з Майдану, а мы праз даступныя СМІ, якія я стварыў за апошнія дзесяць гадоў і якія сталі безумоўнымі лідарамі медыяасяродку ў Севастопалі, даём адпаведны севастопальскі пункт гледжання.

Я чакаў, што рэвалюцыя ў Кіеве павінна здарыцца 10—15 лютага, разлом павінен адбыцца. Але рэвалюцыі не здарылася, і за тыдзень да 22 лютага я паехаў катацца на лыжах.

А ў гэты час падзеі пачынаюць развівацца так, як я першапачаткова і прадказваў. Спачатку Януковіч спрабуе разагнаць Майдан. Потым пайшоў другі, «мірны» сцэнар: прыехалі дамаўляцца паслы, міністры розных краін. Расію пры гэтым не палічылі патрэбным бачыць у якасці раўнацэннага партнёра, Уладзімір Лукін на тых перамовах прысутнічаў толькі назіральнікам. Але ў выніку нічога не ўдаецца, Януковіч збягае. Па сутнасці, краіна застаецца без кіраўніцтва, надыходзіць перыяд безуладдзя Мы разумелі, што ў нас застаецца адзін непрацоўны дзень, калі можна сабраць народ і здзейсніць гэтую самую рэвалюцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?