— Прадугледжваецца зніжэнне фінансавых санкцый за нязначныя парушэнні з пашырэннем практыкі вынясення папярэджанняў, звужэнне выпадкаў прымянення канфіскацыі, пашырэнне пераліку абставінаў, якія выключаюць прызнанне дзеяння адміністрацыйным правапарушэннем, развіццё інстытута адтэрміноўкі і растэрміноўкі выканання адміністрацыйных спагнанняў, звужэнне суб'ектнага саставу адміністрацыйных правапарушэнняў (з санкцый шэрагу нормаў будуць выключаны палажэнні, якія ўводзяць спагнанні для суб'ектаў гаспадарання. Гэта значыць, спагнанне будзе накладацца не адначасова на юрыдычную асобу і вінаватага работніка, а толькі на апошняга), — распавёў у інтэрв'ю парталу Pravo.by дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў.

Акрамя таго, планам падрыхтоўкі законапраектаў на 2017 год прадугледжана распрацоўка праекта закона, які прадугледжвае ўдасканаленне нормаў Крымінальнага і Крымінальна-працэсуальнага кодэксаў з улікам практыкі іх прымянення.

— Адным з асноўных кірункаў стане перагляд нормаў аб адказнасці за эканамічныя злачынствы. У прыватнасці, плануецца максімальна адмовіцца ад прымянення пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі за ўчыненне злачынстваў у эканамічнай сферы, знізіць гранічны тэрмін пазбаўлення волі за здзяйсненне шэрагу злачынстваў, мінімізаваць колькасць дзеянняў з фармальнымі саставамі, перагледзець памер шкоды, што прыводзіць да больш строгай адказнасці, размежаваць адказнасць службовых асоб дзяржаўных органаў (арганізацый) і прыватных кампаній, а таксама разгледзець пытанне аб выключэнні з Крымінальнага кодэкса шэрагу артыкулаў, якія не прыводзяць да прычынення рэальнай істотнай шкоды дзяржаўным інтарэсам альбо маюць прыкметы грамадзянска-прававой адказнасці, — адзначыў Вадзім Іпатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0