Паводле інфармацыі расійскіх СМІ, Ойген Мартэнс некалькі дзён таму выехаў у Германію для арганізацыі адпраўкі кантэйнера з рэчамі ў Расію. Аднак у пятніцу 24 лютага пасля яго вяртання ў Кыштаўку ўся сям'я выехала ў Новасібірск, адкуль паляцела ў Германію.

Нагадаем, шматдзетная сям'я з Германіі прыехала ў Кыштоўскі раён Новасібірскай вобласці ў сярэдзіне снежня мінулага года з цвёрдым намерам атрымаць грамадзянства Расіі па праграме перасялення суайчыннікаў. Пра гэты ўчынак паведаміла мноства СМІ. Прычынай, якая падштурхнула немцаў да пераезду ў Сібір, сталі ўрокі сэкс-асветы, пачатыя ў германскай школе, бо раней яны ўжо прыводзілі да канфлікту Мартэнсаў з мясцовымі органамі адукацыі. Тады Ойген адмовіўся плаціць штраф за пропускі яго дачкой урокаў «сэкс-асветы» і правёў суткі ў мясцовай турме.

Дом, дзе жылі Мартэнсы, зноў пустуе. 

Дом, дзе жылі Мартэнсы, зноў пустуе. 

Ойген Мартэнс меў намер займацца ў Кыштоўскім раёне фермерствам і нядаўна нагледзеў трактар для пакупкі. Па словах галавы нямецкай сям'і, яны хацелі застацца назаўжды ў Новасібірскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0