У Пецярбургу, у раёне Лігаўскага праспэкту знойдзенае цела 24‑гадовага грамадзяніна Беларусі.

Паведамляецца, што малады чалавек памёр ад вялікай страты крыві: у яго было шмат колата‑рэзаных ранаў.

Па факце забойства гарадзкая пракуратура распачала крымінальную справу, паведамляе пецярбурская інтэрнэт‑газэта Фонтанка.ру.

Паводле сьледзтва, малады беларус прыехаў у Расею на заработкі. Пазаўчора разам зь сябрам ён адпачываў у начным клюбе «Мэтро», які абодва пакінулі разам учора раніцай. Гэта зафіксавала відэакамэра клюбу. На вуліцы хлопцы ўступілі ў канфлікт зь незнаёмымі мужчынамі. (Відавочцы кажуць, што гэта былі ці то кітайцы, ці то якуты). У часе бойкі беларус атрымаў шматлікія нажавыя раненьні.

Забойцы зьніклі зь месца здарэньня на машыне, нумар якой запомнілі відавочцы канфлікту.

Паводле Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0