Адзін чалавек загінуў і яшчэ пяць атрымалі траўмы ў ДТЗ, якое адбылося ноччу на 22-м кіламетры МКАД. Пра гэта auto.tut.by распавяла прадстаўнік ДАІ Кастрычніцкага раёна Вікторыя Царук.

Аварыя адбылася 2 сакавіка, каля 02.45. Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтамабіль Audi ехаў па знешнім кальцы МКАД у напрамку вуліцы Кіжаватава ў першай паласе. У нейкі момант вадзіцель не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго аўтамабіль вылецеў за межы дарогі і ўрэзаўся ў слуп.

Акрамя кіроўцы, ў аўтамабілі ехалі 5 чалавек — дзве дзяўчыны і чацвёра хлопцаў. У выніку ДТЗ 20-гадовы малады чалавек ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння. Астатнія з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны.

Прычыны і абставіны аварыі высвятляюцца. Хто менавіта знаходзіўся за рулём аўтамабіля ў момант ДТЗ пакуль не ўстаноўлена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0