У Лепелі вынесены прысуд забойцу, які жорстка расправіўся з аднавяскоўцам.

Як паведаміў БелТА пракурор аддзела па наглядзе за адпаведнасцю закона судовых рашэнняў па крымінальных справах пракуратуры Віцебскай вобласці Антон Гарохаў, мужчына асуджаны на 13 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

Віцебскі абласны суд разглядаў справу аб забойстве, учыненым з асаблівай жорсткасцю (п.6 ч.2 арт.139 КК), на пасяджэнні ў Лепелі.

Трагедыя адбылася ў адной з вёсак Лепельскага раёна ў жніўні. П'яны мужчына 1951 года нараджэння нанёс аднавяскоўцу, з якім быў добра знаёмы і часта піў, каля 30 удараў рыдлёўкай, пілой і іншымі прадметамі, а таксама кулакамі і нагамі. Ад атрыманых цяжкіх цялесных пашкоджанняў 54-гадовы мужчына ў той жа дзень памёр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0