Карпарацыя Google мае намер судзіцца з кампаніяй Uber з-за ўцечкі інфармацыі, якая стала вядомая апошняй, паведамляюць інфармагенцтвы. Справа ў тым, што некаторыя тэхнічныя дэталі і ноу-хау, выкарыстаныя ў беспілотных аўтамабілях Alphabet якія належаць Google, сталі вядомыя іх канкурэнтам з Uber.
Былы супрацоўнік Google выкраў каля 14 тысяч канфідэнцыйных файлаў, якія ўтрымліваюць апісанне сістэм, што рэагуюць на святло, а таксама ўнікальнай сэнсарнай тэхналогіі Lidar. Яны з'яўляюцца важнымі кампанентамі беспілотных машын, і іх страта можа абярнуцца для Google сур'ёзнымі непрыемнасцямі.
0
0
0
0
0
0