Яўген Васьковіч на акцыі ў Бабруйску 12 сакавіка, фота Ірыны Арахоўскай

Яўген Васьковіч на акцыі ў Бабруйску 12 сакавіка, фота Ірыны Арахоўскай

Суд у Бабруйску пакараў арыштам на 15 сутак былога палітвязня Яўгена Васьковіча за ўдзел у акцыі пратэсту ў гэтым горадзе 12 сакавіка.

Васьковіч падаў хадайніцтва, што просіць адваката. Яго павезьлі ў юрыдычную кансультацыю, а там сказалі, што, каб заключыць дамову, яго трэба вызваліць. Але судзьдзя Алена Ярмашэвіч зрабіць гэта адмовілася. Тады актывіст сказаў, што адмаўляецца ад удзелу ў працэсе.

13 сакавіка міліцыя двойчы тройчы прыходзіла дадому да Васьковіча і двойчы сыходзіла безь яго. Першы раз міліцыянты прыйшлі бяз позвы, другі раз зь няправільнай. Забралі толькі з трэцяга разу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?