Авіякампанія Белавія з 9 чэрвеня плануе пачаць выконваць рэйсы з Віцебска ў Калінінград, паведамляе сайт калінінградскага аэрапорта Храброва.

Рэйсы будуць выконвацца на самалётах CRJ200 па пятніцах і нядзелях па наступным раскладзе:

Віцебск — Калінінград: 16:15 — 16:25; 
Калінінград — Віцебск: 13:40 — 15:45.

Акрамя таго, на летні перыяд таксама будуць адкрыты рэйсы з Брэста (з 5-га чэрвеня), Гродна (з 6-га чэрвеня) і Гомеля (з 7-га чэрвеня). Мінімальная цана квітка туды — 60 еўра за палёт у адзін бок.

Квіткі пакуль не паступілі ў продаж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?