Акцыя ў Гомелі. Фота Алены Германовіч.

Акцыя ў Гомелі. Фота Алены Германовіч.

Некалькі соцень людзей узялі ўдзел у шэсці на Дзень Волі ў Гомелі. Калона дайшла дайшла ад плошчы Паўстання да дазволенага месца збору. Яно абгароджанае, удзельнікі акцыі заходзяць праз турнікеты.

За ходам мітынгу назіраў віцэ-мэр Гомеля Віталь Атаманчук.

Агулам у Гомелі было затрымана 14 аўтарытэтных жыхароў горада, каб не дазволіць ім узначаліць шэсце. Гэта беспрэцэдэнтна для горада.

Нагадаем, што менавіта ў Гомелі 25 лютага адбыўся найбольшы ў рэгіёнах мітынг пратэсту супраць эканамічнай палітыкі ўладаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0