Юнацкая (не старэйшыя за 18 гадоў) зборная Беларусі па хакеі правяла другі таварыскі матч у праграме падрыхтоўкі да ЧС-2017. 8 красавіка беларуская дружына прайграла аднагодкам з ЗША - 2: 5, паведамляе прэс-служба ФХБ.

Беларусы ўдала пачалі сустрэчу, ужо на зыходзе 4-й хвіліны паядынку калі вялі 2: 0 (абедзве шайбы на рахунку Уладзіслава Міхальчука). Аднак няўдалы другі перыяд перакрэсліў усе намаганні падапечных Юрыя Файкова.

Беларусь U18:

Брамнікі: Андрэй Грышчанка, Мікіта Талапіла.

Абаронцы: Максім Нікіцін, Арцём Баршчоў, Дзмітрый Дзярабін, Сяргей Сапега, Уладзіслаў Габрус, Ілля Гурбан, Дзмітрый Саўрыцкі, Мікіта Зуеў.

Нападаючыя: Уладзіслаў Міхальчук, Глеб Андрэеў, Арцём Аносаў, Уладзіслаў Ануфрыенка, Яўген Астроўскі, Павел Ажгірэй, Арцём Баўтрук, Андрэй Паўленка, Іван Драздоў, Васіль Філяеў, Глеб Фірсаў, Аляксандр Шэмель, Дзмітрый Кот, Ігар Мартынаў.

Юрый Файкоў, галоўны трэнер юнацкай (U18) зборнай Беларусі:

- Першая гульня прайшла на высокім узроўні. Сёння мы гулялі з адной з найлепшых каманд свету. Гульня пакінула дваякае ўражанне. Першы і трэці перыяды правялі на роўных, другі - цалкам правалілі. Працягваем збор. Рыхтуемся да супрацьстаяння з Швейцарыяй. Пасля чаго вызначымся з асноўным складам, які будзе прадстаўляць краіну ў элітным дывізіёне сярод дзесяці найлепшых каманд свету да 18 гадоў.

8 красавіка ў 18.00 беларусаў чакае спарынг са Швейцарыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0