Еўрапейскі суд па правах чалавека прысудзіў амаль тры мільёны еўра сваякам загінулых і пацярпелым у тэракце ў Беслане ў 2004 годзе. У справе было больш за 400 заяўнікаў, якія атрымалі кампенсацыю ў памеры 2,955 мільёна еўра. Яшчэ 88 тысяч еўра будуць выплачаны ў якасці кампенсацыі судовых выдаткаў.

Суд прызнаў, што расійскія ўлады не прынялі неабходных мер для таго, каб расследаваць усе акалічнасці тэракту і прычыны гібелі закладнікаў. Пры гэтым ЕСПЧ не стаў выносіць рашэнне адносна таго, ці прывялі дзеянні праваахоўных органаў да значнага павелічэння колькасці ахвяр сярод закладнікаў. Суд абмежаваўся сцвярджэннем, што штурм «у нейкай ступені» паўплываў на гібель людзей.

Масква не прадставіла ў суд «здавальняючых і пераканаўчых доказаў» таго, што выкарыстоўвала толькі неабходныя і супамерныя сілы і сродкі.

ЕСПЧ устанавіў, што ў расійскіх уладаў была інфармацыя аб падрыхтоўцы тэракта, але яны не прынялі дастатковых мер да мінімізацыі рызыкі. Аперацыя па выратаванні закладнікаў, на думку суда, таксама не была дастатковай чынам прадумана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?