Група турыстаў праходзіла курс навучання тэхнічнаму дайвінгу ля ўзбярэжжа Філіпін, калі на глыбіні прыкладна 18—20 метраў яны апынуліся ў зоне дзеяння землятрусу. Па словах аператара, марское дно раптам пачало хадзіць уверх-уніз, змяніўся ціск, а з дна падняўся пясок.

Падчас інцыдэнту ніхто не пацярпеў. Магнітуда гэтага землятрусу ацэньваецца прыкладна ў 5,6 па шкале Рыхтэра. Яго палічылі афтэршокам больш магутнага землятрусу, які назіраўся ля берагоў Філіпін яшчэ на пачатку красавіка.

Філіпіны ляжаць уздоўж Ціхаакіянскага вулканічнага вогненнага кальца, што з'яўляецца прычынай сейсмічнай і вулканічнай актыўнасці. Вялікая колькасць землятрусаў малой велічыні адбываецца тут рэгулярна у выніку сустрэчы буйных тэктанічных пліт у рэгіёне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0