У Мінску павялічаны з 30 да 60 сутак тэрмін дзеяння праязных на 10 і 20 паездак у грамадскім гарадскім транспарце. Адпаведнае рашэнне Мінгарвыканкама ад 20 красавiка 2017 года №1325 апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Як растлумачылі ў ГП «Мінсктранс», раней праязныя на 10 і 20 паездак дзейнічалі 30 сутак. Набытыя з 4 мая (дата ўступлення ў сілу рашэння Мінгарвыканкама №1325) такія праязныя будуць сапраўдныя ўжо на працягу 60 сутак, уключаючы дату продажу. Гэтыя змяненні ўнесены па просьбе пасажыраў, яны спрыяюць паляпшэнню якасці абслугоўвання.

Кошт праязных застаўся ранейшым, падкрэслілі ў ГП «Мінсктранс»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0