1 мая на Пастаўшчыне, фота Алеся Дашчынскага

1 мая на Пастаўшчыне, фота Алеся Дашчынскага

У некаторых раёнах Беларусі 1 мая выпаў снег. Такое адбываецца нячаста, паведамілі Tut.by у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Так, у 1945 годзе снег у Мінску выпаў 26 мая, а 19 мая ў 1952 годзе снежны полаг дасягнуў 6 см. Снег ляжаў два дні.

Выключна позні выпадак выпадзення снегу зафіксавалі 6 чэрвеня 1962 года. Тады снег праляжаў на працягу двух з паловай гадзін. 1 мая 2007 года ў Мінску цягам 9 гадзінаў таксама ішоў снег і ўтварыўся снежнае покрыва вышынёй 3 см.

У Гідрамеце адзначаюць, што цяпер надвор'е ў Беларусі няўстойлівае. Яшчэ будуць дажджы, а ў паўночных раёнах краіны нават можа выпасці снег. І нічога звышнатуральнага ў такім надвор'і няма.

Калі паглядзець прагноз да 5 мая, то па Брэсцкай, Гомельскай абласцях чакаецца ад +15 да +18°С, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай - ад +12 да + 17°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0