Праўладны Беларуcкі саюз журналістаў назваў лаўрэатаў конкурсу «Залатое пяро». Адзначаецца, што ў намінацыі «За грамадзянскую пазіцыю журналіста» перамаглі аглядальнік «Советской Белоруссіі» Андрэй Мукавозчык і вядучая БТ Вікторыя Сянкевіч.

Мукавозчык — заснавальнік беларускага Клуба вясёлых і знаходлівых. Нядаўна ён брудна выказваўся пра «справу патрыётаў», перад тым — пра Кангрэс даследчыкаў Беларусі.

«Для сябе я разважаю так: у кожнага чалавека ёсць пазіцыя па вельмі простых пытаннях - ці шлёпаць дзіця, ці смеціць у пад'ездзе, ці парушаць правілы дарожнага руху, калі гэтага ніхто не бачыць. Чым старэйшым раблюся, тым больш разумею: сваю пазіцыю па вельмі многіх рэчах трэба мець, альбо цябе будуць ставіць у нейкую пазіцыю іншыя. Па жыцці заўсёды трэба вызначаць, дзе ты, на чыім баку, правільна рабіць — так ці інакш. Гэта жыццёвая пазіцыя. Магчыма, у грамадзянскую яна пераходзіць тады, калі да яе дадаецца яшчэ і любоў да сваёй краіны з жаданнем ёй толькі дабра», — патлумачыў Мукавозчык.

Андрэй Мукавозчык злева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?