Увечары 5 жніўня нападалёк ад станцыі Ксты машыніст грузавога цягніка Полацк — Маладэчна заўважыў на рэйках мужчыну й прымяніў экстранае тармажэньне.

І хоць наезду ўдалося пазьбегнуць, аднак сутыкненьне з мужчынам 45‑50 гадоў адбылося. Зрэшты, той застаўся жывы й бачных цялесных пашкоджаньняў ня меў. Не чакаючы прыбыцьця сьледча‑апэраўнай групы й брыгады хуткай дапамогі невядомы зь месца здарэньня зьнік.

Куды больш сумна скончыўся «блізкі кантакт» зь цягніком для 24‑гадовага жыхара вёскі Ноўка Віцебскага раёну. 7 жніўня на станцыі Мядзьведка ён быў траўмаваны цягніком Санкт‑Пецярбург — Берасьце.

Дыягназ — чэрапна‑мазгавая траўма, удар галаўнога мозгу, пералом костак зводу чэрапа, рана левай стапы, траўматычная ампутацыя пальцаў стапы. І — алькагольнае ап’яненьне. Пацярпелы зьмешчаны ў аддзяленьне Віцебскай абласной клінічнай бальніцы.

Паводле:Васіль Сідарчук, Фота Юліі Дарашкевіч>ximik.info

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0