Такім чынам кампанія вырашыла пазмагацца са стэрэатыпным уяўленнем пра беларускую літаратуру і паказаць, што не ўсё круціцца вакол вайны, партызаншчыны і селяніна.

Перад пачаткам акцыі «Вэлком» правёў інтэрнэт-апытанне і склаў пэўны вобраз літаратуры ва ўспрыманні беларусаў. Праз паўгода, пасля завяршэння першага этапу «Мовабоксу», гэты вобраз абнавілі і паказалі, як ён змяніўся за гэты час. 

* * *

Што такое «Мовабокс»

У межах праекта беларусаў знаёмілі з творамі чатырох разнапланавых аўтараў: ад прыгодніцкага фэнтэзі Людмілы Рублеўскай да авангардысцкіх вершаў Віктара Жыбуля. Ад казкі-антыўтопіі пра самавызначэнне ад Альгерда Бахарэвіча да пошуку ўласнага Космасу ў беларускай глыбінцы разам з Андрусём Горватам.

Людміла Рублеўская і Юры Жыгамонт падчас старту праекта. Фота Настассі Роўды.

Людміла Рублеўская і Юры Жыгамонт падчас старту праекта. Фота Настассі Роўды.

У цэнтры ўвагі на кожным з этапаў знаходзіўся адмысловы набор «Мовабокс» — кніга і звязаныя з ёю прадметы-артэфакты. З іх дапамогай не толькі змест, але настрой і атмасфера раскрываліся больш выразна. Атрымаць гэты набор можна было толькі ў падарунак, прайшоўшы тэст на сайце праекта movabox.by.

Набор «Мовабокс». Фота Настассі Роўды.

Набор «Мовабокс». Фота Настассі Роўды.

У кавярнях Мінска і яшчэ шасці гарадоў кнігі аўтараў-удзельнікаў і іншых беларускіх пісьменнікаў можна было знайсці ў спецыяльных скрынях для беларускамоўнага буккросінгу. 

У блiжэйшы час праект «Мовабокс» працягнецца ў фармаце беларускамоўнага буккросінгу ў сямі гарадах Беларусi, а таксама ў выглядзе movabot.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?