Баевікі тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» плануюць напасці на караблі расійскага ВМФ, якія плывуць у Сірыю і назад у чарнаморскія парты, і абстраляць іх з даўгаствольнай зброі або атакаваць з ракетных установак з берагоў Басфора. Пра гэта паведамляе газета Habertürk са спасылкай на інфармацыю турэцкай разведкі.

Паводле інфармацыі Habertürk, турэцкія ўлады ўзмацнілі меры бяспекі. Мясцовая паліцыя ўзяла пад кругласутачную ахову 146 месцаў па абодвух берагах праліва, у якіх караблі бліжэй за ўсё падыходзяць да берага.

Выданне адзначае, што пры прыходзе праз праліў прыкрываць расійскія караблі будуць па два катэры берагавой аховы Турцыі і паліцэйскія верталёты - з паветра.

ТАСС адзначае, што баявыя караблі ВМФ рэгулярна перасякаюць турэцкія пралівы ў бок Міжземнага і Чорнага мораў у рамках ратацыі і аператыўнай неабходнасці для выканання баявых задач у берагоў Сірыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?