Падчас паседжання Палаты прадстаўнікоў журналіст «Нашай Нівы» спытаў у галоўнага мытніка краіны — Юрыя Сянько, ці верыць ён у невінаватасць сваіх былых ашмянскіх супрацоўнікаў.

«Следства і суд мусяць даць аб’ектыўную ацэнку любому дзеянню, любой службовай асобе любога ведамства паводле тых законаў, якія дзейнічаюць у Беларусі. Я як кіраўнік мытнага ведамства не валодаю поўнай інфармацыяй пра тое, якія доказы сабрала следства. Таму гэтыя доказы можа ацаніць толькі суд», — сказаў Юрый Сянько.

***

Суд над мытнікамі з Каменнага Логу пачаўся 18 лістапада. Вясной 2015 года некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў пункта пропуску «Каменны лог» былі затрыманы. Гучалі абвінавачанні ў карупцыі і хабарніцтве, арганізацыі наладжанай схемы па нясплаце мытных плацяжоў. Затрыманні прайшлі ціха — упершыню інфармацыя была агучаная толькі праз некалькі дзён Лукашэнкам на сустрэчы з кіраўніцтвам Дзяржаўнага мытнага камітэта. Нелегальны прыбытак мытнікаў, заяўляў Лукашэнка, ішоў на мільёны даляраў. Пазней у КДБ паведамілі, што па месцы жыхарства ўдзельнікаў групы канфіскавалі больш за $2,2 мільёна наяўнымі.

Пачаўся працэс па гучнай справе «ашмянскіх мытнікаў»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?