Грамадзянка Беларусі спрабавала незаконна перавезці з Украіны на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза каля 300 кг сала, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Першую спробу беларуска распачала, выязджаючы з Украіны на аўтамабілі «Рэно» праз пункт пропуску «Новая Гута». Пры правядзенні мытнага кантролю супрацоўнікі Гомельскай мытні выявілі пад рэчамі на сядушках, у кардонных скрынках і ў дзіцячай калысцы больш за 170 кг салёнага сала. 40-гадовая грамадзянка віну прызнала цалкам, паведаміла пра свой намер пазбегнуць выплаты мытных плацяжоў. Рашэннем суда яна была прыцягнутая да адказнасці па ч.2 арт.14.1 КаАП Беларусі.

Неўзабаве пасля суда жанчына зноў уязджала ў Беларусь па «зялёным» калідоры праз пункт пропуску «Новая Гута». У гэты раз яна ехала за рулём мікрааўтобуса «Форд Транзіт». Гомельскія мытнікі сумесна са службовымі асобамі аддзялення пагранічнага кантролю пад абшыўкай даху аўтамабіля выявілі размешчаныя ў антысанітарных умовах па ўсім перыметры міжстолевай прасторы пласты салёнага сала масай каля 120 кг. На дадзены тавар адсутнічаў і ветэрынарны сертыфікат, які пацвярджае бяспеку прадукту.

Матэрыялы справы будуць накіраваны на разгляд у суд Цэнтральнага раёна Гомеля

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?