У панядзелак а гадзіне начы шумная кампанія маладых людзеё зь вёскі Будагова вырашыла паглядзець на Курган Славы.

21‑гадовы хлопец нападпітку, якому належала машына «Сааб», папрасіў сваю 18‑гадовую суседку сесьці за стырно. Дзяўчына пагадзілася, нягледзячы на тое, што ў яе не было правоў кіроўцы.

«Ля вёскі Новае Жыцьцё Смалявіцкага раёну дзяўчына не заўважыла круты паварот, пайшла наўпрост і ўрэзалася ў агароджу, — расказвае начальнік АДАІ Смалявіцкага РАУС Валер Найдзенка. — Яна пратараніла агароджу, а пасьля вылецела пад адхон.

Машына некалькі разоў перакулілася, зь яе вылецелі ўсе, хто ў ёй быў.
Дарэчы, ніхто зь іх ня быў прышпілены».

Дзяўчына‑кіроўца загінула на месцы, ейны сусед празь дзьве гадзіны сканаў у бальніцы.

«Больш за ўсіх пашанцавала 16‑гадовай школьніцы. У яе няма ніводнай драпіны, — працягвае спадар Валер. — Праўда, дзяўчына яшчэ не ачулася ад шоку. Паводле ейных слоў, у машыне ўсе распівалі сьпіртное».

Прычыны ДТЗ яшчэ не высьветленыя. Найхутчэй, аварыя адбылася з‑за таго, што нявопытны кіроўца перавысіў хуткасьць.

Паводле: Кацярына Барысевіч, «Комсомольская правда» в Белоруссии»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0