У вёсцы Кулікі Чэрвеньскага раёна насмерць разбіўся матацыкліст. Аварыя адбылася 4 чэрвеня, каля 08.00.

Як паведамілі ва УДАІ МУС, на скрыжаванні вуліц Зялёнай і Садовай кіроўца Fiat Tempra, выязджаючы з другараднай дарогі, не прапусціў матацыкл Suzuki GSX600 F і дапусціў з ім сутыкненне.

У выніку ДТЗ 24-гадовы матацыкліст атрымаў цяжкія траўмы, з якімі быў дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы, дзе ў 10.45 памёр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?