Аварыя адбылася ў пункце пропуску «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы, паведамляе Autogrodno.by.

Паводле папярэдняй інфармацыі, дзяўчына вярталася ў Гродна з паездкі на турыстычным матацыкле Honda Gold Wing. Тым часам на беларускім баку BMW X5 з расійскімі нумарнымі знакамі нечакана вырашыў развярнуцца праз дзве суцэльныя лініі разметкі, закрануўшы дзяўчыну.

На месца ДТЗ прыбылі супрацоўнікі ДАІ і дактары хуткай дапамогі. Дзяўчыну шпіталізавалі.

Яе матацыкл забралі для далейшага вывучэння прадстаўнікамі Следчага камітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0