Сярод замежнікаў, якім у Беларусі прадастаўлены статус бежанца або дадатковая абарона, самую шматлікую групу — больш за 1,6 тысячы чалавек — складаюць жыхары Украіны, адзначаюць «Мінск-Навіны».

Каля паўтысячы пражываюць у Мінску і Мінскай вобласці, у ліку якіх і сям'я Баяджан.

Эдуард Баяджан упершыню прыехаў у Беларусь у канцы 2013 года, яшчэ да пачатку ўзброенага супрацьстаяння ў Данецкай вобласці. Услед за сябрам уладкаваўся ў адну з будаўнічых арганізацый Мінска. А калі баевікі атакавалі Горлаўку, дзе засталіся жонка Таццяна з двума дзецьмі, перавёз сям'ю ў Мінск.

У выніку Баяджаны пераехалі ў аграгарадок Вішнёўка Мінскага раёна.

Паступова жыццё наладзілася. Таццяна ўладкавалася ў мясцовы дзіцячы сад выхавальніцай. Сын і дачка пайшлі ў школу, і, хоць выкладанне тут вядзецца на беларускай мове, праблем з паспяховасцю ў дзяцей няма. Эдуард працягвае працаваць на будоўлі ў Мінску.

Статус дадатковай абароны, які атрымалі члены сям'і, дае ім усе неабходныя правы для камфортнага жыцця ў Беларусі. Магчымасць ўладкоўвацца на працу без спецыяльнага дазволу, мець доступ да медабслугоўвання, а таксама адукацыі для дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?