Разгледзець гэтае пытанне прапанавала спікер Савета Федэрацыі Расіі Валянціна Мацвіенка. «Калі магчыма, я б папрасіла пратакольна запісаць даручэнне міністру сувязі і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі, а таксама адпаведнага міністра Беларусі прапрацаваць гэтае пытанне з аператарамі сувязі. Мне здаецца, гэта было б вельмі карысна і для бізнэсу, і для грамадзян нашай Саюзнай дзяржавы», — сказала яна.
Аляксандр Лукашэнка ідэю падтрымаў. «Думаю, гэта разумная прапанова. Давайце даручым. Мы пратакольна зробім такі запіс», — адзначыў ён.
0
0
0
0
0
0