«Вы сталі асноўным складнікам гібрыдных войнаў», — заявіў журналістам Аляксандр Лукашэнка, заклікаўшы СМІ «заставацца традыцыйнымі». Як перадае TUT.BY, аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на адкрыцці пленарнага пасяджэння XIX Сусветнага кангрэсу рускай прэсы.

Надрукаваная на газетнай паласе і тым больш выкладзеная ў інтэрнэт інфармацыя становіцца зброяй, якая правакуе канфлікты, падкрэсліў Лукашэнка. «І мы наўрад ці можам апраўдаць гэта рэйтынгамі», — дадаў ён.

Ён адзначыў, што войны цяпер не тыя, калі «спярша стралялі, потым — урукапашную». Зараз у свеце ідуць гібрыдныя войны — эканамічныя, войны ў кіберпрасторы. «Ідзе не артылерыйская падрыхтоўка, а падрыхтоўка праз СМІ, перш чым развязаць вайну. Вы сталі асноўным складнікам гібрыдных войнаў», — заявіў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што інтэрнэт-прастора і сацсеткі павінны будавацца па законах маральнасці і годнасці. І ў імя гэтай самай маральнасці, абароны правоў грамадзян інфармацыі, якая разбурае асобу, павінны ставіцца бар'еры, мяркуе кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка прызнаў, што СМІ маюць вялікі ўплыў на лідараў дзяржаў. І пры гэтым некаторыя СМІ выжываюць за кошт скандалаў, часта імі ж і арганізаваных.

Кіраўнік краіны адзначыў, што адбыўся пераход да грамадзянскай журналістыкі, перадаць інфармацыю можа любы чалавек з тэлефонам, выхадам у інтэрнэт. «Ужо не разбярэшся, дзе праўда, а дзе выдумка», — прызнаў ён, адзначыўшы, што на СМІ зараз вялікая адказнасць.

«Застаньцеся вы традыцыйнымі!» — заклікаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0