У гандлёвым цэнтры ў Шанхаі з'явіліся «камеры захоўвання», дзе можна пакінуць мужа, пакуль жонка ходзіць па пакупкі. Пра гэта паведамляе ВВС са спасылкай на мясцовыя выданні.

The Paper

«Камеры захоўвання» ўяўляюць з сябе шкляныя будкі, дзе «незадаволеныя мужы», якія не хочуць хадзіць па гандлёвым цэнтры, могуць правесці час. Унутры кожнай капсулы ёсць крэсла і камп'ютар з гульнямі.

У цяперашні час гэты сэрвіс прадастаўляецца бясплатна, але ў будучыні наведвальнікам давядзецца заплаціць невялікую суму праз мабільны тэлефон.

Некалькі мужчын, якія ўжо апрабавалі паслугу, назвалі арыгінальнай ідэю паставіць падобныя будкі з гульнямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?