Як паведамлялася, у конкурсе на найлепшы эскіз помніка Францыску Скарыну ў Кішынёве перамог скульптар Гэнік Лойка. Помнік будзе ўсталяваны ў лістападзе гэтага года. Скульптар ужо працуе над мадэллю ў натуральную велічыню, помнік адліюць на скульптурным камбінаце Беларускага саюза мастакоў. Скульптура вышынёй амаль 1 м будзе ўсталяваная на пастаменце, які зробяць у Кішынёве. Агульная вышыня помніка складзе крыху больш за 2,5 м.

Па рашэнні ўрада Малдовы і мэрыі муніцыпія Кішынёў, помнік Скарыну будзе ўсталяваны ў цэнтры малдаўскай сталіцы - у скверы на скрыжаванні вул. Аляксея Мацеевіча і Мітрапаліта Гаўрыіла Бэнулеску-Бадоні, насупраць пасольства Беларусі ў Малдове. Выдаткі на распрацоўку і ўсталяванне пастамента і бюста будуць кампенсаваныя за кошт Беларусі і спонсарскай дапамогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0