Расія запатрабавала, каб ЗША да 1 верасня скарацілі колькасць працуючых у РФ дыпламатаў і тэхнічных супрацоўнікаў да 455 чалавек - столькі расейцаў, па сцвярджэнні МЗС РФ, працуюць у дыпламатычных установах ЗША.

Акрамя таго, ад 1 жніўня Расія «прыпыняе выкарыстанне пасольствам ЗША ў Расіі ўсіх складскіх памяшканняў на Дарожнай вуліцы ў Маскве і дачы ў Срэбраным бары».

У МЗС РФ звязалі рашэнне з новым законам аб санкцыях супраць Расіі.

Закон, як сказана ў паведамленні МЗС РФ, нацэлены на «абмежаванне ўзаемадзеяння замежных партнёраў з Расіяй» і стварэнне «нядобрасумленных канкурэнтных пераваг для ЗША ў глабальнай эканоміцы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?