2 жніўня кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка правядзе селектарную нараду па пытанні ўборкі ўраджаю ў 2017 годзе. Пра стан спраў у рэгіёнах па жывой сувязі паведамяць іх кіраўнікі.

Як паведамілі «НН» у прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі трансляцыі селектарнай нарады па каналах тэлебачання і радыё сёлета не плануецца.

Апошні раз Аляксандр Лукашэнка праводзіў селектарную нараду ў 2012 годзе. Раней такія мерапрыемствы абавязкова трансляваліся па тэлебачанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?