Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа можа абмежаваць выдачу ўязных віз грамадзянам чатырох дзяржаў, якія адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з амерыканскім Міністэрствам унутранай бяспекі па пытанні дэпартацыі. Пра гэта ў сераду паведамляе тэлеканал Fox News.

Назваць гэтыя дзяржавы крыніцы тэлеканала адмовіліся, але cказалі, што Дзярждэпартамэнт ужо займаецца гэтым пытаннем. Вядома толькі, што гаворка ідзе пра краіны, чые ўлады адмаўляюцца прымаць назад высланых з ЗША грамадзянаў альбо зацягваюць гэтую працэдуру.

У сваю чаргу CNN са спасылкай на абазнаную крыніцу ў DHS перадае, што гаворка ідзе пра Камбоджу, Эрытрэю, Гвінею і Сьера-Леонэ.

Пры гэтым удакладняецца, што дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан вядзе перамовы з прадстаўнікамі гэтых дзяржаў. «Мы хочам, каб гэтыя краіны маглі вярнуць сваіх грамадзян дадому», — паведаміла крыніца тэлеканала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0