19-гадовага ўкраінца Паўла Грыба, які напярэдадні знік у Беларусі, сапраўды затрымалі супрацоўнікі ФСБ Расеі. Пра гэта распавяла дзяўчына, з якой хлопец павінен быў сустрэцца ў Гомелі, паведамляе ТСН.

Як вядома, у Беларусі знік 19-гадовы сын ўкраінскага ваеннага капелана Павел Грыб. Яго бацька Ігар сцвярджае, што хлопец паехаў у Беларусь для сустрэчы з дзяўчынай, з якой нібыта пазнаёміўся праз інтэрнэт. Аднак пасля перасячэння мяжы украінец знік.

У міліцыі Гомеля бацьку паведамілі, што яго сын знаходзіўся ў вышуку. Нібыта за тэрарыстычную дзейнасць. Аднак інфармацыі пра затрыманне хлопца не паступала.

Журналістам удалося знайсці дзяўчыну, з якой Павел павінен быў сустрэцца ў Беларусі. Ёю аказалася 17-гадовая жыхарка горада Сочы.

Яна распавяла, што яе сапраўды курыравалі супрацоўнікі ФСБ. Яны прымусілі яе запрасіць хлопца ў Гомель. Дзяўчына сцвярджае, што вымушана была гэта зрабіць, бо таксама знаходзіцца пад следствам.

«Усё было падстроена. Мяне туды шантажом накіравалі, у Беларусь. Мы ўздымалі такія тэмы, як нацыяналізм ці нешта падобнае. Ну, па праўдзе, і супраць мяне справа заведзеная. Можна сказаць, што з-за размовы з ім тады і… Я вось пра гэта не магу распавядаць, таму што падпісала дакумент аб неразгалошванні», — сказала дзяўчына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0