Ва Уздзенскім раёне два кіроўцы атрымалі траўмы пры сутыкненні трох машын, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Анастасія Швайбовіч.

Аварыя адбылася раніцай 30 жніўня ля вёскі Пераможнае. «Паведамленне аб ДТЗ паступіла ў службу выратавання ў 7.59. Работнікі МНС з дапамогай адмысловай прылады дэблакавалі двух кіроўцаў з «Форда» і «Аўдзі». З траўмамі яны шпіталізаваныя. Кіроўца трэцяй машыны не пацярпеў», — распавяла А.Швайбовіч.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Прычыны і абставіны аварыі высвятляюць супрацоўнікі ДАІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0