Фото: instagram.com/arongunnarsson

Фото: instagram.com/arongunnarsson

Арон Гунарсан быў капітанам той выдатнай зборнай Ісландыі, што летась выйшла ў чвэрцьфінал чэмпіянату Еўропы, абыграўшы Англію.

Тады мы ўсе захапляліся яго гісторыяй: яшчэ ў 15 гадоў ён прафесійна займаўся гандболам і быў адным з галоўных талентаў лігі, але хутка стаміўся ад гэтага спорту і перайшоў у футбол.

Праз 7 гадоў ён стаў капітанам зборнай. У складзе былі і больш вопытныя мужчыны, але Арон лічыўся самым жорсткім, засяроджаным і настроеным.

Цяпер Гунарсон паказаў такую патрыятычную татуіроўку.

Фото: instagram.com/arongunnarsson

Фото: instagram.com/arongunnarsson

Гэта не першае тату Арона. На правай кісці ў яго набітая лічба 603 — паштовы код горада Акюрэйры, дзе ён нарадзіўся і навучыўся гуляць у гандбол і футбол.

Па самой руцэ расцягнулася выява царквы з роднага горада. «Гэтае тату — частка майго жыцця, — тлумачыў Арон. — Дзякуючы ім я не забываю, што сфарміравала мяне як чалавека, і адчуваю сябе больш упэўнена».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?