Гіганцкі баравік пад Горкамі знайшла шасцікласніца Даша Малахава.

У грыбы 12-гадовая дзяўчынка і яе бабуля Валянціна хадзілі раніцай 5 верасня ў Нежкаўскі гай. Сабралі грыбоў вялікі пакет, але самай незвычайнай знаходкай стаў гэты баравік, які спакойна рос пад дрэвам.

Грыб важыў 2 кг 300 г і быў цалкам чыстым, не чарвівы.

«Мы вырашылі яго замарозіць на зіму, каб потым гатаваць супы або смажыць. Атрымалася пяць фасовачных пакетаў, запоўненых напалову!» - падзялілася Даша.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?