Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Дзіцячыя садкі ў Беларусі змогуць адкрываць платныя групы.

Пра гэта паведаміла сёння журналістам прадстаўніца Міністэрства адукацыі Альбіна Давідовіч, піша БелТА.

Па словах Альбіны Давідовіч, магчымасць рэалізацыі праграмы дашкольнай адукацыі на платнай аснове закладзена ў праекце новага Кодэкса аб адукацыі.

«Дзяржаўныя ўстановы дашкольнай адукацыі змогуць адкрываць платныя групы і працаваць у іх цалкам на платнай аснове. Такая патрэба выказвалася бацькамі, адпаведна, да нас паступалі запыты ад дзіцячых садкоў. Мы вывучылі досвед іншых краін у гэтым пытанні і заклалі такую магчымасць у праект Кодэкса аб адукацыі», — сказала яна.

Што тычыцца прагназаванага кошту наведвання платных груп, прадстаўнік міністэрства адзначыла, што ён будзе залежаць ад набору паслуг, што рэалізуюцца ў кожнай канкрэтнай групе. «Калі ў адной групе дзеці будуць вывучаць англійскую мову, а ў іншай да яе дадацца харэаграфія, то і аплата, зыходзячы з гэтага, будзе адрознівацца. Можна, вядома, у гэтым выпадку правесці аналогію з прыватнымі дзіцячымі садкамі, але кошт наведвання платных груп у дзяржаўных ўстановах адукацыі будзе істотна ніжэйшы», — канстатавала Альбіна Давідовіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0