Пракуратура кантона Жэнева знайшла тых, хто спусціў ва ўнітаз суму каля 100 тысяч еўра. Гэта дзве грамадзянкі Іспаніі. Пра гэта паведамляе РІАН  са спасылкай на прэс-сакратара пракуратуры кантона Жэнева Вінцэнта Дэруана.

«Агульная сума склала прыблізна 100 тысяч еўра… Расследаванне працягваецца. На сённяшні дзень вядома, што дзве жанчыны — іспанкі па нацыянальнасці — выкідвалі грошы ў прыбіральні. Пракурор таксама высвятляе паходжанне грошай», — сказаў Деруан.

Па яго словах, калі высветліцца, што грошы былі атрыманыя законным шляхам, іспанкі не панясуць ніякага пакарання, бо псаванне грошай у Швейцарыі не з'яўляецца злачынствам.

«Калі ж грошы звязаныя з нелегальнай дзейнасцю, то гэта ўжо іншая справа. На дадзены момант жанчыны не з'яўляюцца вінаватымі. Аднак іх адвакат ужо быў выслуханы паліцыяй», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0