Ад 25 да 29 верасня ў Мінску праходзіць фестываль дакументальнага кіно «Еўразія.DOC». Базай для правядзення стаў кінатэатр «Піянер» на вуліцы Энгельса.
Праўда, трапіць на яго можна толькі па запрашальніках. Палітычны аглядальнік БТ Андрэй Крывашэеў у сваім фэйсбуку раіў звяртацца да яго па запрашальнікі. Сярод тых, хто актыўна прапагандуе фестываль таксама Аляксей Дзерман і Пётра Пятроўскі.
Адметна, што падчас фестывалю ўжо паказана і будзе паказана шмат прапагандысцкіх фільмаў з розных краін. Напрыклад, у першы дзень дэманстраваўся расійскі фільм «Алепа. Вызваленне», а таксама «шэдэўры» Белтэлерыдыёкампаніі, як «Прымат НІСЭПД». Гэта фільм быў зняты летась і ганьбіць незалежных сацыёлагаў.
0
0
0
0
0
0