Сёння на «Барысаў-Арэне» пройдзе матч групавога турніру Лігі Еўропы паміж БАТЭ і лонданскім «Арсеналам» (пачатак а 20-й).

Усе квіткі на матч прададзеныя: на гульні будзе прысутнічаць 13 тыс. чалавек.

Беларускі клуб звяртаецца да заўзятараў з просьбай прыязджаць загадзя, каб не ўскладняць дарожную абстаноўку і не ствараць натоўп ля прапускных пунктаў у арэну. Прапускныя пункты адкрыюцца а 18.00.

БАТЭ рэкамендуе прыбыць на стадыён як мінімум за гадзіну да пачатку сустрэчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0