Беларусь працягне рабіць усё, што ад яе залежыць, для аднаўлення міру на ўкраінскай зямлі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 28 верасня на сустрэчы з удзельнікамі пленарнага пасяджэння Рады біскупскіх канферэнцый Еўропы, піша БелТА.

«Мы не маглі стаяць у баку, калі ўспыхнуў канфлікт на паўднёвым усходзе Украіны. Мы рабілі і працягнем рабіць усё, што ад нас залежыць, каб мінскі працэс, мінскія пагаднення, якім няма альтэрнатывы, спрыялі больш хуткаму аднаўленню міру на ўкраінскай зямлі», — заявіў беларускі лідар.

«Зусім нядаўна мы яшчэ раз пацвердзілі сваю пазіцыю ў дачыненні да вайны ва Украіне. І наша пазіцыя не новая. Вам, прадстаўнікам самай рэлігійнай часткі нашага грамадства, магу сказаць, што яшчэ ў пачатку канфлікту мы прапанавалі еўрапейскім палітыкам, як выйсці з той сітуацыі, каб не пагоршыць становішча, — сказаў беларускі кіраўнік. — Еўрапейскія палітыкі пагадзіліся з нашымі прапановамі, але дзеянняў, на жаль, не было. А сёння, калі загінулі тысячы людзей, калі гэта ўжо канфлікт міжнароднага маштабу, усе прызналі, што мы маем рацыю, і фактычна многія прапануюць той жа варыянт, які я калісьці прапанаваў у пачатку гэтага канфлікту».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0